Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракты ў Іраку: 13 ахвяраў, у тым ліку генэрал


У правінцыі Анбар на захадзе Іраку, дзе жывуць пераважна суніты, у часе рэйду супраць баевікоў «Аль - Каіды» былі забітыя пяць вайскоўцаў, у тым ліку камандуючы аднаго з падразьдзяленьняў ірацкага войска генэрал-маёр Махамэд аль-Караві.

У Фалуджы невядомыя ў аўтамабілі адкрылі агонь па паліцэйскаму участку, загінулі чатыры паліцыянты. У Кіркуку пры запуску мінамётнага снарада на тэрыторыю ваеннага комплексу загінулі двое вайскоўцаў.

У горадзе Латыф ў 30 кілямэтрах на поўдзень ад Багдаду была абстраляная група шыіцкіх паломнікаў. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за сёньняшнія напады.

Па дадзеных Associated Presse, з пачатку гэтага месяца ў Іраку ахвярамі нападаў сталі ня менш як 365 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG