Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак стаў чалавекам году паводле вэрсіі Time


Папа рымскі Францішак
Папа рымскі Францішак

Папа рымскі Францішак стаў чалавекам году паводле вэрсіі амэрыканскага часопіса Time.

На сайце выданьня адзначаецца, што ў Time вырашылі прысудзіць гэты тытул папу за яго сьціпласьць і за яго ўцягнутасьць ва ўсе важныя агульнасусьветныя праблемы і дыскусіі.

«За дзевяць месяцаў на гэтай пасадзе ён [папа] прыняў удзел ва ўсіх самых важных дыскусіях нашага часу: аб багацьці і беднасьці, справядлівасьці і адкрытасьці, сучаснасьці і глябалізацыі, ролі жанчын у грамадзтве, прыродзе шлюбу, спакусах улады», – гаворыцца ў калёнцы галоўнага рэдактара Time Нэнсі Гібс (Nancy Gibbs).

Гібс адзначыла, што папа Францішак здолеў кінуць выклік сьвету, які з-за тэхналёгій становіцца меншым і ў якім цяпер мацней чутныя асобныя галасы. «Калі ён цалуе твар скалечанага чалавека ці амывае ногі мусульманкі, гэты вобраз разыходзіцца далёка за межамі каталіцкай царквы», – заявіла галоўны рэдактар Time.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG