Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На майдане абвясьцілі мабілізацыю. Разгон чакаецца а першай ночы


Пратэстоўцы на майдане
Пратэстоўцы на майдане
Штаб нацыянальнага супраціву распаўсюдзіў інфармацыю аб заплянаванай на 1:00 ночы спэцапэрацыю па зачыстцы Майдана падразьдзяленьнямі ўнутраных войскаў і «Беркуту». Адпаведную заяву распаўсюдзіла прэс-служба «Бацькаўшчына».

«У ролі правакатараў выступяць народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў, якіх на дадзены момант ужо мабілізавала для ўдзелу ў апэрацыі», — гаворыцца ў заяве.

«Штаб нацыянальнага супраціву заклікае неабыякавых кіяўлянаў прыбыць на Майдан і сваёй прысутнасьцю узмацніць яго абарону. Чым больш людзей будзе на Майдане, тым менш верагоднасьць супрацьпраўных дзеяньняў з боку ўлады», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Штаб таксама зьвяртаецца да сродкаў масавай інфармацыі з просьбай пакінуць на ноч як мага больш журналістаў, разглядаючы гэта як стрымвальны фактар, які абароніць людзей ад ужываньня сілы з боку так званых праваахоўнікаў», — паведамілі ў штабе.

У ноч зь 9 на 10 сьнежня сілавікі зачысцілі барыкады мітынгоўцаў, якія знаходзіліся ў раёне Вярхоўнай Рады і адміністрацыі прэзыдэнта.

ЖЫВЫ БЛОГ



ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG