Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: жывыя рэпартажы з Кіева


У цэнтар украінскай сталіцы сьцягнутыя вялікія сілы ўнутраных войскаў і спэцпадразьдзяленьні міліцыі. У нашай праграме жывыя ўключэньні карэспандэнтаў з Кіева, у тым ліку з Майдана незалежнасьці.

У бліц-аналізе эканаміст Леў Марголін гаворыць пра пагадненьне з Расеяй па нафтавых пошлінах на 2014 год.

Прагучыць апытаньне на вуліцах Горадні: Як вы ставіцеся да таго, што ў нядзелю дэманстранты зьнесьлі помнік Леніну ў цэнтры Кіева? Як хутка помнік Леніну можа быць зьнесены ў цэнтры Менску?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Працаваў прадаўцом, бэтоншчыкам, перакладчыкам. Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG