Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволены на Кубе амэрыканец піша ліст прэзыдэнту Абаму


Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і былы кубінскі лідэр Фідэль Кастра ў Гаване 30 сакавіка 2011 году размаўляюць пра двухбаковыя дачыненьні краін, у тым ліку пра вызваленьне Алана Гроса
Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і былы кубінскі лідэр Фідэль Кастра ў Гаване 30 сакавіка 2011 году размаўляюць пра двухбаковыя дачыненьні краін, у тым ліку пра вызваленьне Алана Гроса

Поўны горычы ліст напісаў Бараку Абаму амэрыканец Алан Грос, які на Кубе сядзіць у турме за шпіянаж. Грос закідае ўладам ЗША, што пакінулі яго на волю лёсу.

У лісьце да Абамы, які ў аўторак апублікавала газэта «Washington Post», 64-гадовы Грос піша, што страціў амаль усё. Яго прафэсійная кар'ера ляжыць у руінах, няма таксама магчымасьці падтрымаць сваю сям'ю. Грос заўважае, што яго маці і дачка цяжка хворыя, а жонка мусіла прадаць дом.

Грос быў арыштаваны на Кубе ў сьнежні 2009 году. Яго зьвінавацілі ў шпіянажы і падтрымцы кубінскай апазыцыі, паміж іншым, у дастаўцы ёй тэлекамунікацыйнага абсталяваньня і кампутараў. Ён быў асуджаны на 15 гадоў турмы.

Джэй Карні
Джэй Карні
Прэс-сакратар Белага Дому Джэй Карні заявіў у аўторак, што абсталяваньне прызначалася для невялікай габрэйскай супольнасьці на Кубе, каб даць ёй неабмежаваны доступ да інтэрнэту. Ён ізноў зьвярнуўся да ўладаў у Гаване аб вызваленьні Гроса. Ён падкрэсьліў, што гэтае зьняволеньне перашкаджае «канструктыўным стасункам» паміж ЗША і Кубай. Больш чым паўстагодзьдзя абедзьве дзяржавы ня маюць дыпляматычных дачыненьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG