Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму варта чытаць (і слухаць) кнігі?


Сайт Fitnea дае сем навукова пацьверджаных прычынаў, чаму людзям карысна чытаць кнігі або слухаць іх з аўдыёфайлаў.

1. Чытаньне уключае «фотаапарат» у вашым мозгу.

Чытаньне кнігаў і іншых матэрыялаў зь яркімі вобразамі ня толькі дае прыемныя адчуваньні, але і дазваляе ствараць іншыя сьветы ў сваім розуме. Хопіць прачытаць фразу, якая апісвае нейкі аб’ект, а яго «фатаграфія» зьяўляецца ў мозгу аўтаматычна.

2. Сказанае слова ставіць ваш мозг у працоўны рэжым.

Слуханьне аўдыёкніг, як паказваюць досьледы, ажыўляе і праясьняе ваш мозг у ня меншай ступені, чым чытаньне друкаваных выданьняў.

3. Прачытаць – значыць перажыць.

Чалавечы мозг амаль не адрозьнівае прачытанага пра нейкае дасьведчаньне ад насамрэч перажытага. Незалежна ад таго, чытаеце вы пра нешта ці перажываеце гэтае нешта, абодва працэсы стымулююць тыя самыя нэўралягічныя рэгіёны ў вашым мозгу. Рэчаіснасьць раману пранікае ў вашы пачуцьці і думкі, як кожная іншая рэчаіснасьць.

4. Новыя мовы разьвіваюць ваш мозг.

Хочаце сапраўды практыкаваць ваш мозг? Пачытайце раман на замежнай мове. Досьледы паказваюць, што кара галаўнога мозгу чалавека, які чытае на замежнай мове, расьце значна хутчэй, чым у таго, які чытае толькі на сваёй мове.

5. Чытаньне заахвочвае мозг думаць пасьлядоўна.

Кожная гісторыя мае пачатак, сярэдзіну і канец, і гэта зьяўляецца станоўчым момантам для чалавечага мозгу. Гэтая структура заахвочвае ваш мозг думаць пасьлядоўна, зьвязваць вынік з прычынай. Чым больш вы чытаеце, тым лепш ваш мозг прыстасоўваецца да гэтага ланцугу мысьленьня.

6. Чытаньне зьмяняе структуру мозгу ў добрым кірунку.

Ня кожны нараджаецца чытачом. Некаторыя насамрэч могуць не адчуваць ніякай радасьці ад літаратуры, але яны могуць гэтаму навучыцца. Падчас такога навучаньня іхны мозг мяняецца. Навукоўцы выявілі, што штодзённае чытаньне павялічвае аб'ём белага рэчывы ў той частцы мозгу, які адказвае за валоданьне мовай/мовамі.

7. Заглыбленае чытаньне робіць нас больш спагадлівымі.

Людзям наогул падабаецца чытаньне, у якое яны «пагружаюцца з галавою» і ў якім яны могуць суперажываць зь героямі. Такі досьвед, у сваю чаргу, робіць чытачоў больш спагадлівымі і ўважлівымі да людзей у рэальным жыцьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG