Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан у Кіеве запатрабаваў адстаўкі Януковіча


Украінскія студэнты на Эўрамайдане
Украінскія студэнты на Эўрамайдане

У Кіеве ўдзельнікі Эўрамайдану запатрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і выказалі намер працягваць акцыі за эўраінтэграцыю Ўкраіны.

У прынятай на мітынгу рэзалюцыі прапануецца стварыць каардынацыйную раду Эўрамайдану, а таксама канстатаваць, што ўрад і прэзыдэнт праявілі няздольнасьць праводзіць эўраінтэграцыйны курс.

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк заявіў, што апазыцыя ў Вярхоўнай Радзе будзе настойваць на разглядзе закона аб імпічмэнце прэзыдэнта. Ён падкрэсьліў, што апазыцыя прыкладзе ўсе сілы для «зьнішчэньня рэжыму Януковіча».

Яцанюк таксама паабяцаў разам зь іншымі лідэрамі апазыцыі – Віталём Клічко і Алегам Цягнібокам – праехаць па ўсёй Украіне і прыняць удзел у пратэставых акцыях, галоўная мэта якіх – падпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ.

З 21 лістапада ў Кіеве кожны дзень праходзяць акцыі пратэсту супраць рашэньня ўкраінскага ўраду прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG