Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 лістапада: Фэстываль гітарыстаў у Менску; Андрусь Такінданг у Пружанах


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Вільні прэзентацыя першага беларускамоўнага альбома і вялікі канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі», Siemens Arena, 19:00.

У ДК МТЗ адбудзецца фэстываль гітарыстаў «Грыфаманія-2013», які праводзіцца штогод, пачынаючы з 1999 году. На сцэну выйдуць шэсьць гітарыстаў Беларусі – Павел Барысаў, Андрэй Казлоўскі, Андрэй Ускоў, Аляксандр Вінакураў, Ігар Лапцэвіч і Аляксандр Шадзько – ды спэцыяльны госьць, украінскі майстар гітары Аляксандар Любчанка з групай «Point Of Unity». Пачатак а 19.00.

У клюбе «Re:Public» у Менску адбудзецца прэзэнтацыя новага альбома гурту «Sunduk». Пачатак а 19:00.

У клюбе «Графіці» ў Менску выступіць гурт «Цёплыя рэчы». Пачатак а 18.00.

У Пружанах, у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» выступіць гурт «RECHA» і Андрусь Такінданг зь Менску. Пачатак а 16.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1939 – пачалася савецка-фінская вайна 1939-1940 гадоў.

1952 – заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.

1979 – выпушчаны «The Wall», апошні альбом брытанскага гурту «Pink Floyd» у клясычным складзе: Дэйвід Гілмар, Роджэр Уотэрз, Рычард Райт, Нікалас Мэйсан.

1988 – СССР спыніў глушэньне Радыё Свабода.

1993 – урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1835 – Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

1874 – Уінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністар і пісьменьнік.

1899 – Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік.

1971 – Андрэй Кудзіненка, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1900 – Оскар Ўайльд, ангельскі пісьменьнік.

1962 – Макс Фасмэр, нямецкі філёляг-славіст.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Што тычыцца сучаснай літаратуры, то я зусім не зьбіраюся яе абараняць. Яна апраўдвае сваё існаваньне вялікім законам Дарвіна пра выжываньне больш вульгарных».

«Ёсьць шмат рэчаў, якія мы хацелі б выкінуць, але баімся, што іншыя могуць іх забраць».

«Выбіраць ворагаў трэба гэтак жа старанна, як і сяброў».

«Чалавецтва існуе тысячы гадоў, і нічога новага паміж мужчынам і жанчынай адбыцца ўжо ня можа».


Оскар Уайлд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG