Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парфянкова працягнуць судзіць 5 сьнежня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Парфянкова працягнуць судзіць 5 сьнежня

Парфянкова працягнуць судзіць 5 сьнежня

абноўлена

Разгляд справы супраць былога палітвязьня Васіля Парфянкова працягнецца на наступным тыдні.

15:48 28.11.2013
Суд над Васілём Парфянковым адкладзены да 5 сьнежня.

Прычына: Парфянкоў не азнаёміўся з акалічнасьцямі справы, хоць яе загадзя даслалі ў ЛПП.
15:14 28.11.2013
14:48 28.11.2013
У судзе абвешчаны перапынак. Магчыма Парфянкова не азнаёмілі з акалічнасьцямі справы. Судзьдзя высьвятляе.
14:41 28.11.2013
Судовы працэс пачаўся. Судзьдзя забараніў здымаць у зале паседжаньняў.
14:40 28.11.2013
У інтэрвію Радыё Свабода Парфянкоў заявіў, што не чакае ад сёньняшняя суду нічога добрага. Ён кажа, што маральна гатовы атрымаць зьняволеньне.

Парфянкоў кажа, што ў ЛПП — «як у турме».

Ён працуе, але скардзіцца, што зарабляе вельмі мала — за мінулы месяц атрымаў 44 тысячы рублёў.

Васіля Парфянкова прывезьлі ў суд
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:42 0:00
14:37 28.11.2013
Парфянкова вінавацяць у парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу).

Паколькі Парфянкоў з 21 верасьня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілякторыі №1 горада Сьветлагорска, яго на суд прывезьлі пад канвоем.
XS
SM
MD
LG