Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Этэр з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: беларускія імпрэзы ў Вільні


Пра шэраг падзеяў саміту Ўсходняга партнэрства і вакол яго, падчас якіх будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі, мы пагутарым з Ганнай Герасімавай – дырэктаркай зарэгістраванага ў Літве Беларускага дому правоў чалавека.

Таксама ў праграме – рэпартаж з Украіны, дзе працягваюцца пратэсты супраць рашэньня ўраду прыпыніць падрыхтоўку пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

Прагучыць апытаньне на вуліцах Горадні: Хто, на Вашу думку, пераможа ў выніку ўкраінскага Эўрамайдану – апазыцыя ці ўлада? Ці магчымы такі Эўрамайдан у Беларусі? Чаму?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG