Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прыхільнікаў КХП-БНФ
Акцыя прыхільнікаў КХП-БНФ

Ушанаваньне змагароў Слуцкага збройнага чыну. Жывы рэпартаж

абноўлена

Актывісты Партыі БНФ і КХП-БНФ ушанавалі памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну.

12:45 24.11.2013
Аўтобус Партыі БНФ спыніла ДАІ. Правяраюць дакумэнты.
12:44 24.11.2013
Макаева і грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора на міліцэйскай машыне павезьлі разьбірацца ў міліцыю. За імі на ўласным аўто паехаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Міліцыянты палічылі ўскладаньне кветак у Грозаве несанкцыянаванай акцыяй, а прамовы — мітынгам.

Высьветлілася, што арганізатары маюць толькі дазвол на мітынг у Слуцку, але не ў вёсках.

Год таму Макаева пакаралі паводле аналягічных абвінавачваньняў.

Аўтобус рухаецца ў бок Семежава.
12:25 24.11.2013
Актывісты Партыі БНФ усклалі кветкі ў Грозаве.

Пасьля гэтага да іх пад’ехала міліцэйская машына.

Маёр Віктар Казура запрасіў на размову аднаго з арганізатараў сьвяткаванья прадпрымальніка Алеся Макаева.

Казура спрабуе дазнацца на падставе чаго адбываецца акцыя.
11:59 24.11.2013
Фоты з акцыі КХП-БНФ у Семежаве

11:55 24.11.2013
Міліцыя разагнала сход, прысьвечаны Слуцкаму збройнаму чыну
11:22 24.11.2013
У Семежаве адбываецца мітынг КХП-БНФ.

Алесь Чахольскі зачытвае зварот старшыні партыі Зянона Пазьняка.

Пазьняк піша пра гістарычную ролю Слуцкага паўстаньня. Гаворачы пра сёньняшнюю сытуацыю, ён адзначае, «што гэты рэжым нявечны».

За мітынгам назіраюць мясцовыя жыхары.

Юрась Беленькі кажа: вяскоўцы прызналіся яму, што мясцовыя ўлады забаранялі ім удзельнічаць ў сёньняшняй акцыі.

10:29 24.11.2013
У Грозаве актывісты КХП-БНФ усклалі кветкі да помніка паўстанцам.

Зь Менску прыехалі каля 50 чалавек. Да іх далучыліся мясцовыя жыхары, паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.



Юрась Беленькі
Юрась Беленькі
10:14 24.11.2013
Плян мерапрыемстваў КХП-БНФ:
  • 10.00 – мітынг у Грозаве.
  • 11.00 – мітынг у Семежаве.
  • 12.30 – мітынг у Чырвонай Слабадзе.
  • 14.30 – мітынг у Слуцку каля будынка Слуцкага краязнаўчага музэя.


Плян мерапрыемстваў Партыі БНФ
  • Збор у Менску: 9.45 – 10.00
  • Наведваньне Семежава, Грозава, Вызны
  • Мітынг на гарадзкім стадыёне ў Слуцку: 14.00 – 15.00
10:13 24.11.2013
З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з традыцыйным віншавальным зваротам.
10:09 24.11.2013
Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя адзьдзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам.
10:05 24.11.2013
Радыё Свабода пачынае жывы рэпартаж. Сачыце за падзеямі на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG