Лінкі ўнівэрсальнага доступу

JE ME SOUVIENS. Угодкі Слуцкага збройнага чыну


Мітынг КХП БНФ у Слуцку ў 2011 годзе
Мітынг КХП БНФ у Слуцку ў 2011 годзе

24 лістапада, у нядзелю сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ праводзяць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну на Случчыне.

У 10.00 адбудзецца мітынг у Грозаве, у 11.00 – мітынг у Семежаве, у 12.30 – мітынг у Чырвонай Слабадзе, і ў 14.30 – мітынг у Слуцку каля будынка Слуцкага краязнаўчага музэя. Паводле КХП БНФ, на мітынгі атрыманы дазвол уладаў.

У нядзелю таксама дазволены ўладамі мітынг правядзе Партыя БНФ ад 14 да 15-ай гадзіны на гарадзкім стадыёне Слуцку.

З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з традыцыйным віншавальным зваротам.

«Кожны год мы сьвяткуем гэты восеньскі дзень, каб прыпомніць і аддаць чэсьць тым адважным случчакам, якія ўзялі на сябе заданьне абараніць сваю зямлю ад бальшавіцкай навалы», – гаворыцца ў звароце. – У канадзкай правінцыі Квэбэк, дзе я жыву, народным дэвізам ёсьць JE ME SOUVIENS! (я памятаю). Нашую памяць акупанты стараліся выкараніць на працягу двух стагодзьдзяў, бо ведалі, што бяз памяці народ памрэ. Аднак нашая нацыянальная сьвядомасьць, па якой і свае і чужыя ня раз адпраўлялі паніхіды, перамагла ўсе спробы генацыду. Памяцьцю мы даказалі нашую жыцьцяздольнасьць. Апошняя надзея нашых ворагаў – выкараніць з памяці народу беларускую мову. Ня ведаю як Вам, але мне падаецца, што і тут яны прайграюць! Я моцна веру, што і тут пераможа нашая генэтычная памяць, бо наш цярплівы народ не адмовіцца ад жыцьця. Выратуем мы і нашую цудоўную мову. Жывуць случчакі! Жыве Беларусь! Будзе жыць беларуская мова! Бо мы памятаем!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG