Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку выбуху ў Кабуле ёсьць ахвяры і параненыя


На захадзе Кабула некалькі чалавек загінулі пры выбуху, які быў учынены сьмяротнікам каля месца, дзе на будучым тыдні зьбярэцца Ўсеаўганскі савет старэйшын, які абмяркуе праект пакта бясьпекі з ЗША.

Як найменей шэсьць чалавек загінулі і больш за 20 атрымалі раненьні ў выніку выбуху. Па словах відавочцаў, замініраваная машына, за рулём якой быў сьмяротнік, уехала ў паліцэйскі блёкпост і выбухнула. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

За некалькі гадзін да выбуху прэзыдэнт Хамід Карзай заклікаў талібаў прыняць удзел у савеце. У суботу ж Карзай заявіў, што аўганскі і амэрыканскі бакі падрыхтавалі праект пакту бясьпекі, хоць некаторыя рознагалосьсі па канчатковым тэксьце ўсё яшчэ ёсьць. Праект будзе прадстаўлены Ўсеаўганскаму савету старэйшын і можа быць падпісаны Кабулам толькі ў пасьля яго ўхвалы двума тысячамі найбольш паважаных і ўплывовых грамадзян Аўганістана, падкрэсьліў прэзыдэнт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG