Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Шыла


Іван Шыла
Іван Шыла
Іван Шыла нарадзіўся ў 1990 годзе ў Салігорску. Актывіст «Маладога фронту» з 2005 году, удзельнік Плошчы-2006.

У 2007 годзе быў вылучаны на прэмію Партыі БНФ у намінацыі «Грамадзкая чыннасьць».

У 2008 годзе быў выключаны са школы перад апошнім іспытам. На атрымаўшы атэстату, ня змог паступіць у ВНУ. 12 студзеня 2009 году мэдычная камісія пастанавіла, што Іван Шыла прыдатны для праходжаньня вайсковай службы. 29 студзеня Шылу даставілі для праходжаньня тэрміновай службы ў 29-ю ракетна-зэнітную часьць. Прызыў у войска Іван абвясьціў фактам палітычнага перасьледу і імкненьнем ізаляваць яго ў ваеннай часьці.

Навучаецца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага з 2010 году.

У 2007 годзе быў асуджаны за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» паводле 193 артыкула Крымінальнага кодэксу. Мае звыш васьмідзесяці затрыманьняў, штрафы склалі некалькі мільёнаў. Адбываў адміністрацыйныя арышты за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту летам 2011 году.

Увесну 2009-га Івана Шылу і Андрэя Кіма на 2-м кангрэсе беларускай дыяспары ўганаравалі Ордэнам Свабоды.

На шостым зьезьдзе МФ 9 сакавіка 2008 году абраны намесьнікам старшыні «Маладога фронту». Пераабраны намесьнікам старшыні арганізацыі 30 студзеня 2010 году. На восьмым зьезьдзе 26 кастрычніка 2013 году пры вылучэньні на пасаду старшыні ўзяў самаадвод.

Арганізатар і ўдзельнік кампаніяў «Беларускую кнігу — дзецям», «За МТС па-беларуску». Аўтар прапановаў «Маладога фронту» па зьменах у закон аб моладзевай палітыцы. Ініцыятар кампаніі «Наша армія».
XS
SM
MD
LG