Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце ў Лошыцу. Частка першая
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00
Наўпроставы лінк

Шэсьце ў Лошыцу. Жывы рэпартаж

10 лістапада ў Менску адбылося жалобнае шэсьце ў Лошыцу. Акцыю арганізоўвала КХП-БНФ. Па сканчэньні мітынга, міліцыя затрымала Леаніда Смаўжа, аднаго з удзельнікаў шэсьця

12:06 10.11.2013
Мапа Шэсьця:

Глядзець Шэсьце ў Лошыцу на вялікай мапе
12:02 10.11.2013
Зьявіўся першы бел-чырвона-белы сьцяг. Яго разгарнуў грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор.

На месцы збору ўдзельнікаў мітынгу ўжо прысутнічаюць кіраўнікі КХП-БНФ: Юры Беленькі, Сяргей Папкоў і Валеры Буйвал.

Людзі працягваюць зьбірацца.
11:48 10.11.2013
Плян:
12:00 — збор удзельнікаў каля Палаца культуры «Лошыцкі» (вуліца Маякоўскага, 129).
12:30 — пачатак шэсьця.
13:30 — мэмарыяльны мітынг каля крыжа ў Лошыцы.
11:48 10.11.2013
На месца збору прыйшоў актывіст КХП-БНФ Уладзімер Юхо.

На пляцоўцы ля Дому культуры стаіць міліцэйская машына, а таксама 2 машыны зь людзьмі ў цывільным.
11:45 10.11.2013
У Менску ідзе дождж. Тэмпэратура: +9.
11:33 10.11.2013
Радыё Свабода пачынае жывы рэпартаж шэсьця ў Лошыцу.
XS
SM
MD
LG