Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Таджыкістан


У нядаўна выдадзеным на таджыцкай мове падручніку па-новму гаворыцца пра гісторыю ўсталяваньня савецкай улады ў Цэнтральнай Азіі, рух басмачоў, пэрыяд сталінскіх рэпрэсіяў і Вялікую Айчынную вайну.

Акрамя таго, падрабязна напісана пра пагадненьне Расеі і Брытаніі 1895-га году, калі яны фактычна падзялілі сучасны таджыцкі і афганскі Бадахшан па фарватэры ракі Пяндж.

Прадстаўлены таксама новы пункт гледжаньня на басмачоўскі рух: цяпер яго называюць антысавецкім.

У сучасных падручніках даецца новая інтэрпрэтацыя часу ўсталяваньня савецкай улады ў Сярэдняй Азіі: паведамляецца, што ў гэты пэрыяд бальшавікам не было аказана сур’ёзнага супраціву, бо народ не падтрымліваў палітыку старых уладаў.

Самая вялікая ўвага аддаецца пытаньню правядзеньня межаў паміж рэспублікамі Сярэдняй Азіі. Цэлыя гарады і раёны, заселеныя ў асноўным таджыкамі, увайшлі ў склад сучаснага Ўзбэкістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG