Гісторыкі скардзяцца, што падручнікі перапісваюцца рэгулярна — у залежнасьці ад таго, якая партыя пры ўладзе.
З 1990-х гадоў у Малдове надрукавалі каля 40 падручнікаў гісторыі. У розныя часы ў школах выкладаліся два прадметы паралельна — «Гісторыя румынаў» і «Ўсеагульная гісторыя». Ня раз спрабавалі ўвесьці інтэграваны курс гісторыі.
Выкладчыца гісторыі гарадзкога тэатральнага ліцэю Кішынёва Тацяна Ганчарова кажа, што спрэчныя моманты ў кнігах былі заўсёды, асабліва гэта тычылася таго, як у іх асьвятлялася тэма анэксіі або вызваленьня Бэсарабіі.
Адзін з аўтараў падручнікаў, віцэ-старшыня камісіі па вывучэньні злачынстваў таталітарнага камуністычнага рэжыму ў Малдове, гісторык Ігар Кашу адзначае, што «Гісторыя румынаў» у Румыніі і «Гісторыя румынаў» у Малдове — гэта розныя прадметы. Паводле словаў Кашу, у Малдове пераважае рэгіянальнае бачаньне. «У новых падручніках гаворыцца, што Малдова з 1939 па 1945 год была ахвяраю двух рэжымаў: румынскага — з аднаго боку, і таталітарнага савецкага — з другога».