Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 лістапада: 100 гадоў Альбэру Камю і 90 – Аляксандру Дракахрусту


Альбэр Камю
Альбэр Камю

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у праграме кінафэстывалю «Лістапад» у кінатэатры «Піянэр» – сустрэча з расейскай рэжысэркай Кірай Муратавай. Пачатак у 16.30.

Масква, судовы працэс у справе забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1917 – пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расеі.

1919 – у Ізяславе УНР і Польская Рэспубліка падпісалі пратакол пра ўсталяваньне дэмаркацыйнай лініі паміж украінскімі і польскімі войскамі.

1921 – у Італіі створаная Фашысцкая партыя на чале з Бэніта Мусаліні.

1933 – у Менску адкрыўся Дом Ураду.

1967 – ААН прыняла Дэклярацыю супраць дыскрымінацыі жанчын.

2000 – Джордж Буш-малодшы абраны прэзыдэнтам ЗША.

2004 – пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».

У гэты дзень нарадзіліся:

1867 – Марыя Складоўская-Кюры, польскі фізык і хімік.

1879 – Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр.

1896 – Міхась Чарот, беларускі паэт і пісьменьнік. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі ў часе польскай акупацыі. Супрацоўнік газэты «Савецкая Беларусь», у 1925-1929 быў яе рэдактарам. Чалец Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў, літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Полымя», у 1924-1931 член ЦВК БССР. Сумесна зь Юрыем Тарычам па аповесьці «Сьвінапас» стварыў сцэнар першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль». Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937.

1897 – Міхась Каршук, дзяяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец і публіцыст.

1913 – Альбэр Камю, францускі раманіст і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры. На беларускай выдаваліся «Выбраныя творы» у перакладзе Зьмітра Коласа з прадмовай Сяргея Дубаўца.

1923 – Аляксандар Дракахруст, беларускі паэт, перакладчык і мэмуарыст.

1966 – Піт Паўлаў, беларускі музыка.

У гэты дзень памерлі:

1948 – Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст і гісторык.

1975 – Ісак Любан, беларускі савецкі кампазытар.

1992 – Аляксандар Дубчак, адзін з ідэолягаў «Праскай вясны», першы сакратар ЦК кампартыі Чэхаславаччыны. У жніўні 1968 году быў затрыманы савецкімі вайскоўцамі і прымусова дастаўлены ў Маскву. У 1989 быў абраны старшынём Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны. Загінуў у выніку авіякатастрофы.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Чалавек – адзіная істота, якая баіцца быць тым, чым яна ёсьць.

Альбэр Камю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG