Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сеткі падказалі: Хлопец-мадэль чытае па-беларуску


Чытаць вершы па-беларуску і здымаць гэта на камэру — можа стаць новай моднай зьяваю. Музычныя крытыкі разьнесьлі ўшчэнт новы альбом N.R.M. Беларускія кампаніі раздалі гранты грамадзкім ініцыятывам.

У новай рубрыцы Радыё Свабода «Сеткі падказалі» мы знаёмім вас зь цікавымі навінамі і тэмамі, якія зьяўляюцца, абмяркоўваюцца і намі выхопліваюцца ў сацыяльных сетках.


Хіпстэрскія літаратурныя відэа


Былы навучэнец Коласаўскага ліцэю, хлопец-мадэль Дзяніс Бурко разам з Паўлам Доўнарам са студыі «Zvonka» запусьцілі ў сацыяльных сетках відэапраект «Litara-A». Яны здымаюць хіпстэрскія літаратурныя відэа, у якіх моладзь па-беларуску чытае творы як беларускіх, так і замежных літаратараў.



Галоўная ідэя «Litara-A» — кожны ахвотны можа браць непасрэдны ўдзел у дзейнасьці праекту і суполкі: прачытайце верш ці прозу па-беларуску на камэру і дашліце відэа адміністратару суполкі.

«Ужо не N.R.M.»


Беларускія музычныя экспэрты на сайце experty.by вельмі нізка ацанілі і раскрытыкавалі новы альбом гурту N.R.M. — «Д.П.Б.Ч.»

Сяргей Будкін напісаў, што «слухаць новы дыск N.R.M. няпроста, нават трохі няёмка... Сякерай высечаныя тэксты не-паэта, здушаны голас не-вакаліста, калючыя аранжыроўкі ды агульная атмасфэра неўладкаванасьці...»

Зьміцер Падбярэскі зазначыў, што «маеш справу ўжо не з N.R.M., а з абсалютна іншай камандай, якая, нягледзячы на досьвед яе ўдзельнікаў, пачынае практычна з нуля».

А Зьміцер Бескаравайны наагул напісаў, што новы альбом N.R.M. — гэта замкнёнае кола нявырашаных праблемаў, вакал Піта Паўлава зусім немагчыма ўспрымаць, а гук на альбоме «нагадвае падвальны дэма-запіс».


Грант ад Velcom


Гранты на грамадзкія справы цяпер раздаюць ня толькі замежныя фонды і арганізацыі. Пра гэта сьведчаць вынікі конкурсу сацыяльных праектаў «Social Weekend».

Гранты ад «Мае Сэнс», Velcom, «StartIdea» атрымалі грамадзкая арганізацыя «ЗООшанс» на стварэньне вальераў для часовага ўтрыманьня сабак, пашукова-ратавальны атрад «Анёл» і «Першы крок разам» — праграма нефармальнай адукацыі дзяцей-сіротаў.

Гэта далёка ня ўсе ўзнагароды. З падрабязнымі вынікамі конкурсу можна пазнаёміцца на сайце праекту socialweekend.by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG