Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібэрман цалкам апраўданы


У сераду , 6 лістапада, міравы суд у Ерусаліме прыняў канчатковае рашэньне ў справе лідэра партыі «Наш дом Ізраіль» Авігдора Лібэрмана, які абвінавачваўся ў падмане і падрыве грамадзкага даверу ў сувязі з прызначэньнем амбасадара ў Латвіі.

Суд пастанавіў, што Лібэрман невінаваты. Гэтае рашэньне азначае, што ўжо 6 лістапада Авігдор Лібэрман можа зноў заступіць на пасаду міністра замежных справаў Ізраілю.

Пракуратура вінаваціла Лібэрмана ў падмане і падрыве даверу ў рамках справы былога амбасадара ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е. Паводле абвінаваўчага заключэньня, Бэн-Ар’е, які займаў пасаду амбасадара ў Менску, азнаёміў Лібэрмана — тады міністра замежных справаў — з запытам ізраільскай паліцыі, накіраваным да беларускіх уладаў у рамках расьсьледаваньня супраць міністра. Узамен той нібыта спрыяў прасоўваньню Бэн-Ар’е па кар’ернай лесьвіцы, у прыватнасьці, рэкамэндаваў яго ў якасьці кандыдата на пасаду амбасадара ў Рызе.

Рашэньне было матываванае так: Лібэрман ня быў ініцыятарам сустрэчы ў Менску з амбасадарам, які азнаёміў яго з запытам ізраільскай паліцыі да беларускіх уладаў; прызначэньне Бэн-Ар’е на пасаду амбасадара ў Латвіі ніякім чынам не было б фактарам прасоўваньня яго кар’еры (пасьля працы ў якасьці амбасадара ў Беларусі); было таксама адзначана, што Бэн- Ар’е сапраўды быў самым годным кандыдатам на пасаду амбасадара ў Рызе, і, калі б Лібэрман сапраўды быў зацікаўлены ў тым, каб аддзячыць Бэн- Ар’е, ён спрыяў бы прызначэньню яго на больш высокую пасаду.

Расьсьледаваньні супраць Авігдора Лібэрмана вяліся многія гады (разам каля 17 гадоў). Але ўлетку 2013 году «асноўная справа» супраць Лібэрмана — пра ўдзел у карупцыйных схемах — было канчаткова закрыта, сабраныя сьледзтвам доказы былі прызнаныя недастатковымі. Засталася толькі «справа Бэн- Ар’е», якая скончылася поўным апраўданьнем Лібэрмана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG