Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Керы паабяцаў палякам супрацьракетны шчыт


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы зь міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы зь міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы пасьля сустрэчы зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім у Варшаве сказаў журналістам, што плян пабудовы амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе «абсалютна актуальны» (absolutely on target).

У 2008 годзе, яшчэ за прэзыдэнцтвам Джорджа Буша-малодшага, Польшча і ЗША падпісалі дамову аб пабудове элемэнтаў супрацьпаветранай абароны — гэтак званага супрацьракетнага шчыта — паводле якой у Польшчы мела быць разьмешчаная база 10 амэрыканскіх ракет-перахопнікаў балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня. А ў Чэхіі амэрыканцы зьбіраліся пабудаваць радыялякацыйную станцыю (радар) дзеля каардынацыі палёту ракет-перахопнікаў.

Пасьля прыходу да ўлады Барака Абамы амэрыканская праграма супрацьракетнай абароны ў Эўропе была перагледжаная ў бок яе мабільнасьці. Ракеты-перахопнікі SM-3 былі разьмешчаныя на амэрыканскіх субмарынах, якія могуць перамяшчацца з аднаго рэгіёну ў іншы.

Аднак зь цягам часу у гэтую сыстэму супрацьракетнай абароны маюць быць уключаныя амэрыканскія радары, пабудаваныя ў паўднёвай Эўропе. Пакуль вядома, што адзін з такіх радараў будзе разьмешчаны ў Турцыі. Каля 2015 году ЗША мяркуюць разьмясьціць ракеты-перахопнікі і ў некаторых саюзьніцкіх краінах у Эўропе.

Да 2018 году такія ракеты маюць зьявіцца і ў Польшчы, у вайсковай базе Радзікова каля Слупска на польскім узьбярэжжы. У Польшчы, як паведамляюць польскія СМІ, таксама мае быць пабудаваны радар, які будзе накіроўваць палёт ракет-перахопнікаў з польскай базы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG