Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ахоўніка беларускай амбасады ў Казахстане напалі


На ахоўніка амбасады Беларусі ў Казахстане быў зьдзейсьнены напад, паведамляе прэс-служба дэпартамэнту ўнутраных спраў Алматы.

«Паліцэйскі інспэктар палка дыпляматычнай бясьпекі, які прадстаўляецца Міністэрствам ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан пасольству Беларусі ў Казахстане, быў атакаваны каля 3:00 раніцы 5 лістапада 2013 г.», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паліцэйскі атрымаў удар па галаве невядомым прадметам. Ён быў дастаўлены ў шпіталь з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і страсеньнем мазгоў.

Няясна, ці бачыў нападніка ахоўнік.

Прычыны нападу таксама незразумелыя. Не паведамляецца ні пра шкоду, нанесеную амбасадзе, ні пра крадзеж.

У дэпартамэнце ўнутраных справаў створаная спэцыяльная сьледчая група. Вядзецца сьледзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG