Сёньня ў Горадні адбылося сьвята ў гонар сярэдневечнага заступніка гораду. Дзень сьвятога Губэрта ўлады адзначылі ўпершыню.
Хаця стары герб афіцыйна зацьверджаны, а над будынкам гарвыканкаму побач зь дзяржаўным — сіні сьцяг з гербам — «аленем сьвятога Губэрта».
Сьвята прайшло ў парку імя Жылібэра, які існуе з канца ХVІІІ стагодзьдзя, і на дзядзінцы Старога замкХаця стары герб афіцыйна зацьверджаны, а над будынкам гарвыканкаму побач зь дзяржаўным — сіні сьцяг з гербам — «аленем сьвятога Губэрта».у. Былі рыцары, хоць і няшмат. Публіку вучылі сярэдневечным танцам. Вялікую ўвагу прыцягнуў кат з памагатымі (глядзіце на здымках). А за замкавым мурам лучнікі навучалі ахвотных цэліць у мішэнь.
Далей гараджанаў чакаў канцэрт старадаўняй музыкі. У Новым замку: у музэі і ў бібліятэцы былі падрыхтаваныя выставы з нагоды сьвята. У праграме была таксама імша на беларускай мове ў гонар патрона гораду ў Катэдральным касьцёле.
Вядома, што сьвяты Губэрт быў заступнікам паляўнічых. Гарадзенцаў магло зьдзівіць, што ў сьвяточных афішах (на беларускай мове) улады назвалі яго таксама апекуном рыбаловаў.