Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн знайшоў працу ў Расеі


Эдвард Сноўдэн у Маскве.
Эдвард Сноўдэн у Маскве.

Былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн уладкаваўся на працу і ўжо сёньня пачынае працаваць у аддзеле тэхнічнай падтрымкі буйнога расейскага сайта.

Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Анатоль Кучарэна.

"З лістапада Эдвард выходзіць на працу. Ён будзе займацца падтрымкай працы найбуйнейшага сайта. Як называецца рэсурс, паведаміць не магу паводле меркаваньняў бясьпекі«,— цытуе Кучарэну расейскае агенцтва РІА «Новости».

30-гадовы Сноўдэн зьбег у Расею ў чэрвені, адразу пасьля таго, як зьліў ў СМІ падрабязнасьці буйнамаштабных праграм электроннага сачэньня спэцслужбамі ЗША.

Хоць адвакат Сноўдэна не назваў месца яго будучай працы, вядома, што раней ён атрымаў публічнае запрашэньне на працу ад заснавальніка сацыяльнай сеткі «Вконтакте» Паўла Дурава. У посьце на сваёй старонцы Дураў запрасіў Сноўдэна на працу ў галаўны офіс кампаніі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG