Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сырыйскім канфлікце загінула ўжо больш за 120 тысяч чалавек


Ахвярамі канфлікту ў Сірыі сталі, паводле апошніх зьвестак, больш за 120 тысяч чалавек, паведамляе ў чацьвер «Сырыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека» (OSDH), які базуецца ў Лёндане, на сваёй старонцы ў сетцы Facebook.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, ахвярамі канфлікту ўладаў і апазыцыі сталі амаль 120,3 тысячы чалавек, у тым ліку больш за 40 тысяч цывільных асобаў. Сярод загінулых каля 6,4 тысячы дзяцей і 4,3 тысячы жанчын, паведамляе OSDH.

Паводле зьвестак ААН, канфлікт у Сырыі, які працягваецца з сакавіка 2011 году, забраў жыцьці звыш 100 тысяч чалавек. Урадавым войскам супрацьстаяць атрады баевікоў, якія належаць да розных узброеным фармаваньняў, у якіх дзейнічаюць у тым ліку замежныя найміты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG