Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі парлямэнт можа «палявець»


На выбарчым участку ў Празе
На выбарчым участку ў Празе

У Чэхіі ў пятніцу пачаліся датэрміновыя выбары ў ніжнюю палату парлямэнту краіны. Гэта шостыя выбары за 15 гадоў існаваньня сучаснай чэскай дзяржавы і другія пазачарговыя.

Вынікі выбараў вызначаць склад новага ўраду краіны. Паводле прагнозаў, пераможа левацэнтрысцкая Чэская сацыял-дэмакратычная партыя, але яна хутчэй за ўсё запатрабуе кааліцыйнага партнэра для фармаваньня ўраду. У ранейшым складзе ніжняй палаты парлямэнта Чэхіі, абраным у 2010 годзе, кіруючая кааліцыя была правацэнтрыскай.

Значных дасягненьняў чакаюць гэтым разам таксама ад найбольшай з камуністычных партый – Камуністычнай партыі Чэхіі і Маравіі: яна можа прыйсьці другой. Сацыял-дэмакраты ўжо далі зразумець, што могуць пагадзіцца на стварэньне такога ўраду, які будзе мець патрэбу ў падтрымцы камуністаў.

Ніжняя палата чэскага парлямэнта была датэрмінова распушчаная амаль два месяцы таму пасьля працяглага палітычнага крызысу, які ўспыхнуў пасьля выкрыцьця маштабных карупцыйных спраў у кіруючай кааліцыі і прывёў да адстаўкі прэм'ер-міністра і ўсяго ўраду і завяршыўся тым, што дэпутаты не выказалі даверу новаму часоваму ўраду і прагаласавалі за самароспуск.

Пасьля скіданьня ўлады камуністаў ў 1989 годзе ў тагачаснай Чэхаславаччыне камуністы яшчэ ні разу не былі ў складзе ўраду – ад супрацоўніцтва зь імі раней адмаўляліся і правыя, і левацэнтрысцкія партыі. Выбары ў Чэхіі праходзяць звычайна ў другую палову дня пятніцы і першую палову дня суботы, каб да вечара ў суботу ўжо былі вядомыя амаль поўныя вынікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG