Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі патрабуюць узьяднаньня з Малдовай


Мапа Румыніі
Мапа Румыніі
У сталіцы Румыніі Бухарэсьце тысячы дэманстрантаў мітынгавалі ў нядзелю пад лёзунгамі ўзьяднаньня з Малдовай.

Дэманстранты, якія зьехаліся з розных рэгіёнаў Румыніі і з Малдовы, выкрыквалі антырасейскія заклікі і патрабавалі ад румынскага ўраду аб’явіць ўзьяднаньне Румыніі і Малдовы нацыянальным прыярытэтам.

Арганізатары акцыі заявілі, што сабралі сто тысяч подпісаў у падтрымку гэтага.

Гістарычнае княства Малдова, якое існавала да сярэдзіны 19-га стагодзьдзя і ахоплівала сучасную Рэспубліку Малдову, ўсход сучаснай Румыніі і поўдзень Адэскай вобласьці Украіны, было адным з двух (з Валахіі), а затым трох (з Трансыльваніі) румынскіх дзяржаўных утварэньняў, якія ў канцы стварылі сучасную Румынію. Але пры гэтым тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Малдова адышла тады да Расейскай імпэрыі пад назвай Бесарабія і заставалася ў яе складзе, а затым у складзе СССР як Малдаўская ССР — за выключэньнем больш двух дзесяцігодзьдзяў паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі, калі яна ўжо раз была ўзьядналася з Румыніяй.

У самой сучаснай Малдове стаўленьне да ідэі ўзьяднання з Румыніяй неадназначнае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG