Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутныя пажары ў Аўстраліі могуць абярнуцца катастрофай


Магутныя пажары ў Аўстраліі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00

Магутныя пажары ў Аўстраліі

У штаце Новы Паўднёвы Ўэльс ў Аўстраліі ў нядзелю абвясьцілі надзвычайнае становішча з-за моцных лясных пажараў, якія гараць там у апошнія дні.

Па паведамленьнях, незвычайна цёплае надвор’е і моцныя вятры могуць аб’яднаць некалькі асобных пажараў і пераўтварыць іх у найвялікшую катастрофу ў гэтай мясцовасьці за чатыры дзесяцігодзьдзі .

З прычыны пажараў у рэгіёне Сініх гор, якія пачаліся ў чацьвер, згарэлі ўжо сотні дамоў, адзін чалавек загінуў, абараняючы ад агню сваю маёмасьць.

Лясныя пажары прыносяць беды значнай частцы Аўстраліі ў летнія месяцы, якое ў Паўднёвым паўшар’і ад сьнежня па люты, але ў гэтым годзе гэтыя пажары выкліканыя высокімі вясновымі тэмпэратурамі.

2009 года ў іншым штаце Аўстраліі, Вікторыі, у выніку такіх пажараў практычна за дзень загінулі 173 чалавекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG