ЗША маюць намер вылучыць Пакістану дапамогу ў памеры больш за адзін мільярд 600 мільёнаў даляраў. Аказаньне Ісламабаду ваеннай і эканамічнай дапамогі было прыпынена ў сувязі з пагаршэньнем адносінаў паміж двума краінамі пасьля правядзеньня Вашынгтонам на пакістанскай тэрыторыі апэрацыі па забойстве лідэра «Аль-Каіды» Усамы бін Ладэна ў траўні 2011 году без узгадненьня з уладамі Пакістану.
Сёньня пачынаецца візыт у ЗША пакістанскага прэм’ер-міністра Наваза Шарыфа.
Паведамляецца, што сёньня ж ён сустрэнецца зь дзяржсакратаром Злучаных Штатаў Джонам Кэры. У сераду Шарыф правядзе перамовы ў Белым доме з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Як чакаецца, адным з галоўных пытаньняў перамоваў будзе садзейнічаньне з боку Пакістану намаганьням па ўсталяваньню міру ў Аўганістане.
Наваз Шарыф таксама мае намер выказаць занепакоенасьць правядзеньнем ЗША на пакістанскай тэрыторыі апэрацый з выкарыстаньнем бесьпілётнікаў супраць ісламістаў.