Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазачарговыя выбары ў Люксэмбургу з-за скандалу вакол спэцслужбаў


У Люксэмбургу сёньня праходзяць пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Прычынай іх правядзеньня стаў скандал, зьвязаны з парушэньнямі ў працы спэцслужбаў.

У ліпені парлямэнцкая камісія, якая займалася расьследаваньнем дзейнасьці выведвальнай службы SREL, апублікавала даклад, у якім адзначалася, што спэцслужбы займаліся праслухоўваньнем найвышэйшых службовых асобаў дзяржавы, а таксама былі датычныя да заключэньня нелегальных зьдзелак.

Скандал прывёў да распаду кіроўнай кааліцыі і адстаўкі прэм’ер-міністра Люксэмбургу Жан-Клёда Юнкера, які знаходзіўся ва ўладзе 18 гадоў і каардынаваў дзейнасьць выведкі.

58-гадовы Жан-Клёд Юнкер ад 2005 года ўзначальваў Савет міністраў фінансаў зоны эўра — Эўразону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG