Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскамоўныя эстонцы гінуць ад беларускіх наркотыкаў


«Калі задумацца пра краіны, якія маюць праблемы з наркотыкамі, то маленькая балтыйская дзяржава Эстонія, хутчэй за ўсё, ня прыйдзе ў галаву ў першую чаргу», — піша Майкл Амундсэн ў выданьні The Christian Science Monitor.

Аднак Эстонія лідзіруе сярод краін ЭЗ паводле колькасьці сьмерцяў ад перадазіроўкі наркотыкаў на душу насельніцтва, і прычынай амаль заўсёды бывае ўжываньне фэнтанілу — сынтэтычнага апіяту, які распаўсюдзіўся сярод спажыўцоў унутрывенных наркотыкаў Эстоніі з тых часоў, як гераін апынуўся ў дэфіцыце 10 гадоў таму, гаворыцца ў артыкуле.

Яшчэ большае зьдзіўленьне выклікае тое, што злоўжываньне фэнтанілам — біч расейскамоўнай меншасьці, адзначае журналіст.

«Расейскамоўныя жыхары Эстоніі, цэлае пакаленьне якіх вырасла на ўзбочыне эстонскага грамадзтва ў сілу моўных і культурных бар’ераў і беспрацоўя, больш схільныя да рызыкі значнага стрэсу», — тлумачыць Крыстына Ёст, сацыяльны работнік НКО Convictus, які спрабуе зьменшыць фэнтанілавую праблему.

Фэнтаніл, які на жаргоне наркаманаў называюць «белы кітаец», у большасьці дзяржаваў сьвету лічыцца рэцэптурным абязбольваючым сродкам, адзначае выданьне. Гэтае рэчыва выклікае моцную, але нядоўгае эўфарыю, таму наркаманы, якія яго ўжываюць, прымаюць наркотык ад трох да чатырох разоў за дзень.

Паколькі фэнтаніл — вельмі моцнадзейнае рэчыва, пастаянна існуе пагроза перадазіроўкі, піша аўтар артыкулу.

За 2011 год у Эстоніі было зафіксавана 123 сьмяротных выпадкаў, наўпрост зьвязаных з наркотыкамі, паведамляе выданьне, і 95 % былі выкліканыя перадазіроўкай фэнтанілу. Амаль усімі яго ахвярамі былі мужчыны, сярэдні ўзрост — 30 трыццаць гадоў.

«Крыніцамі паставак нелегальнага фэнтанілу ў асноўным лічацца Расея, Беларусь і Ўкраіна», — кажа міністар унутраных спраў Эстоніі Кена-Марці Вахер.

«Ужываньне наркотыкаў у якасьці ўзбуджальных сродкаў, безумоўна, больш распаўсюджана сярод этнічных эстонцаў. Гэта зьвязана з клюбным жыцьцём, — лічыць выкладчык сацыялёгіі Талінскага ўнівэрсытэту Пэтэр Віхма. — Сярод прадстаўнікоў этнічных расейскіх субкультур мацнейшая групавая салідарнасьць... Гэта можа быць чымсьці накшталт эфэкту гета».

«Хоць Эстонія значна прасунулася наперад з моманту атрыманьня незалежнасьці ад СССР у 1991 годзе, расейскамоўнае насельніцтва не пажынае пладоў эканамічнага росту і палітычнай волі. Ужываньне алькаголю і наркотыкаў, высокі ўзровень ВІЧ-інфікаваных і злачыннасьць разьдзіраюць іх супольнасьць», — піша аўтар артыкула, адзначаючы, што «гэтыя спажыўцы цяжкіх наркотыкаў часьцяком не адпавядаюць стэрэатыпнаму ўяўленьню аб наркаманіі».

«У большасьці нарказалежных ёсьць мэдычная страхоўка, а гэта азначае, што ў іх ёсьць праца», — перадае ён словы Крыстыны Ёст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG