Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: Як музыка дапамагае «зрабіць лепш»


Нашым госьцем будзе адзін з арганізатараў музычнага фэстывалю «Зробім лепш» Мікіта Броўка.

Таксама ў праграме — пра галадоўку актывістаў незалежнага прафсаюзу ў Мазыры, пра змаганьне з расейскімі сьцяжкамі ў беларускіх аўтобусах і пра тое, ці выдадуць зьняволенага дырэктара канцэрну «Ўралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра расейскім сьледчым.

У бліц-аналізе сацыёляг Аляксандар Сасноў камэнтуе вынікі чарговага дасьледаваньня расейскага Лявада-Цэнтру, якія сьведчаць, што, нягледзячы на шматлікія канфлікты паміж беларускім і расейскім кіраўніцтвам, пазытыўнае стаўленьне расейцаў да беларусаў гадамі істотна не мяняецца.

Прагучыць апытаньне на вуліцах Горадні: Як вы адрэагуеце, калі будзе падвышаны пэнсійны ўзрост?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Працаваў прадаўцом, бэтоншчыкам, перакладчыкам. Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG