Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 кастрычніка: 425-годзьдзе Статуту ВКЛ, прэзэнтацыя кнігаў Брусевіча і Матвейчыка


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. 17-18 кастрычніка пройдзе Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Паўстаньне 1863-1864 гг. У Польшчы, Беларусі і Літве: гісторыя і памяць». Арганізатар: Інстытут гісторыі НАН Беларусі ( вул. Акадэмічная, 1)

Менск. У галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца прэзэнтацыя «Баркалабаўскі летапіс: зь мінулага ў будучыню». Прэзэнтацыя прадставіць шырокай грамадзкасьці факсымільнае выданьне ўнікальнага помніка беларускага летапісаньня — знакамітага Баркалабаўскага летапісу. Пачатак а 15.00

Менск. У інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Якуба Коласа адбудзецца прэзэнтацыя паэтычнага зборніка Анатоля Брусевіча «Апошні дзень». Пачатак а 16.00. Уваход вольны.


Менск. Прыбыцьцё Місіі супрацоўнікаў МВФ пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана для правядзеньня пятага постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі ў сувязі з праграмай стэнд-бай, якая завяршылася ў сакавіку 2010 году.


Менск. У Палацы мастацтваў адбудзецца а 17.00 — адкрыцьцё мастацкай выставы па выніках міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жижаль»; а 17.30 — адкрыцьцё юбілейнай мастацкай выставы Аляксандра Сушы; а 18.00 — адкрыцьцё выставы «Срэбра пачуцьцяў» Анатоля і Алены Бараноўскіх і Віталя Герасімава; а 18.30 — адкрыцьцё юбілейнай мастацкай выставы Леаніда Гоманава «Спатканьне».

Віцебск — Прэзэнтацыі кнігі Дзьмітрыя Матвейчыка «Паўстаньне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеяньняў». Пачатак а 13:00. Гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Міжнародны дзень барацьбы супраць галечы

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1483 — папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізыцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў і габрэяў

1588 — пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Часам гісторыкі называюць яго першай эўрапейскай канстытуцыяй. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.

1787 — пачаўся выхад сэрыі артыкулаў «Фэдэраліст» Джэймса Мэдзісана, Аляксандра Гамільтана і Джона Джэя, якія падрыхтавалі Канстытуцыю ЗША.

1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісвае Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў

1918 — Вугоршчына аб’явіла аб незалежнасьці ад Аўстрыі

1964 — у Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты. Вучоныя кажуць, што калі б Беларусь цалкам жыла толькі за кошт свае нафты, дык выбрала б увесь запас за 30 гадоў.

1924 — у Пінску заснаваны Музэй Беларускага Палесься


1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» у Купалаўскім тэатры


1999 — У Менску прайшоў «Марш свабоды» (больш за 30 тысяч удзельнікаў), падчас акцыі адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў зь міліцыяй.



У гэты дзень нарадзіліся:


1696 — Аўгуст ІІІ Сас, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі

1865 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал

1936 — Іван Драч, украінскі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў Руху


У гэты дзень памерлі:


Фрэдэрык Шапэн
Фрэдэрык Шапэн
1849 — Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст


1994 — Зоя Коўш, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка


2005 — Васіль Гроднікаў, беларускі журналіст

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

МІКІТА. Мы цьвёрда стаялі на варце сьвятога расейскага самаўладзтва і баранілі тутэйшую рускую народнасьць ад «інародчаскага засільля». Во яно што, мэджду протчым!
ЯНКА. Няма чаго казаць — баранілі! У лапці абувалі, з торбамі пушчалі ды ў сыбірскія катаргі вывозілі. Гэта называецца — баранілі!
МІКІТА. А што вы, навасьпечаныя рэспубліканцы, хэ-хэ-хэ! беларусы ці як там... што вы маніцёся бараніць, бо дагэтуль, мэджду протчым, вы яшчэ нічога не ўбаранілі!
ЯНКА. Мы баронім саміх сябе ад вашай навалы...

Янка Купала, з камэдыі «Тутэйшыя»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG