Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагромы і масавыя беспарадкі ў Маскве. Уся паліцыя мабілізаваная


Unrest in Biryulevo
Unrest in Biryulevo
У Маскве ў сувязі зь беспарадкамі ў раёне Бірулёва Заходняе па распараджэньні міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Калакольцава ўведзены плян «Вулькан», увесь асабісты склад узьняты па трывозе. Пра гэта паведамляе прэсавы цэнтар МУС Расеі.

Радыкальна настроеныя ўдзельнікі акцыі перакульваюць машыны, ўчыняюць пагромы і выкрыкваюць нацыяналістычныя лёзунгі. Паводле дадзеных МУС, падчас беспарадкаў паранены паліцыянт.



Каля 200 чалавек затрыманыя. Заведзена крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве. У Бірулёва сьцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі.

Беспарадкі пачаліся пасьля сходу жыхароў Бірулёва, удзельнікі якога запатрабавалі знайсьці забойцу Шчарбакова і заклікалі да адстаўкі кіраўніка управы Бірулёва Віктара Легавіна і кіраўніцтва 137-га аддзяленьня паліцыі. МУС па Маскве аб’явіла ўзнагароду ў адзін мільён рублёў, за інфармацыю, якая прывядзе да забойцы .

Раней удзельнікі стыхійнай акцыі ў Бірулёва выламалі брамы агародніннай базы і ўварваліся на яе тэрыторыю. Яны лічаць, што менавіта там знаходзіўся забойца мясцовага жыхара Ягора Шчарбакова. Пратэстоўцы сьцьвярджаюць, што забойства зьдзейсьніў ураджэнец Каўказу. У ноч на 10 кастрычніка 25-гадовы малады чалавек і яго дзяўчына вярталіся дадому. Каля пад’езду да іх падышоў невядомы і ўдарыў хлопца нажом. Паранены памёр на месцы, нападнік уцёк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG