Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум у Варшаве — кантрольны тэст для кіроўнай партыі


Жыхары Варшавы ўдзельнічаюць сёньня ў рэфэрэндуме па пытаньні адхіленьня ад паўнамоцтваў мэра польскай сталіцы Ганны Гранкевіч-Вальц.

Галасаваньне разглядаюць як важнае выпрабаваньне для кіроўнай партыі «Грамадзянская плятформа» прэм’ера Дональда Туска, у якой Гранкевіч-Вальц займае высокую пасаду.

Партыя апошнія месяцы імкліва траціць папулярнасьць. Рэфэрэндум арганізаваны пры падтрымцы апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслава Качыньскага. Цяперашняга мэра крытыкуюць за няздольнасьць вырашыць інфраструктурныя праблемы, за «пыху» супрацоўнікаў гарадзкой адміністрацыі.

Рэфэрэндум будзе прызнаны сапраўдным, калі ў ім возьмуць удзел ня менш як 29 працэнтаў гараджанаў з правам голасу. Паводле апытаньняў, удзельнічаць у плебісцыце плянавалі 32 працэнты грамадзянаў, пераважная большасьць зь іх — за адстаўку Гранкевіч-Вальц.

Журналіст Руслан Шошын, які жыве і працуе ў Варшаве, распавёў Радыё Свабода, як адбываецца рэфэрэндум:

Руслан Шошын
Руслан Шошын
«Атмасфэра абсалютна спакойная. Выходзячы на вуліцы Варшавы, ня бачыш, што адбываецца рэфэрэндум. У польскіх мэдыях цішыня, нібы нічога не адбываецца. Магчыма, гэта зьвязана з так званай „забаронай прапаганды ў дзень рэфэрэндум і выбараў“, таму пакуль цяжка сказаць ці будзе дастатковая яўка.

Рэфэрэндум вельмі перапалохаў кіраўніцтва адміністрацыі Варшавы. Прэзыдэнт Варшавы Ханна Гранкевіч-Вальц паскорыла будаўніцтва другой лініі мэтро, адчыніла тунэль на „вісластрадзе“, які паўтара году стаяў колам, варшаўскае мэтро закупіла новыя цягнікі. Карацей, працу адміністрацыя Варшавы пачалася тады, калі стала зусім горача. Таму шанцы, што кіраўніцтва Варшавы зьменіцца, вялікія, але ніхто ня ведае, у які бок гэтыя перамены».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG