Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віетнаме — пахаваньне 102-гадовага генерала


У Віетнаме праходзіць дзяржаўнае пахаваньне вядомага ваеннага начальніка генэрала Во Нгуен Зіапа, якое будуць доўжыцца два дні.

Генэрал памёр тыдзень таму ва ўзросьце 102 гадоў. Цела Зіапа сёньня было выстаўлена ў нацыянальнай памінальнай залі ў Ханоі, куды прыходзяць высокапастаўленыя асобы, каб ушанаваць яго памяць.

Тысячы людзей выстраіліся ў чаргу, каб разьвітацца з генэралам. У нядзелю цела Зіапа будзе адвезена ў яго родны горад у правінцыі Куангбінь, дзе ён будзе пахаваны.

У 1954 годзе узначаленае Зіапом войска нанесла паразу францускім узброеным сілам, што прывяло да вызваленьня краіны ад каляніяльнага панаваньня Францыі. У гады Віетнамскай вайны пад камандаваньнем Во Нгуена Зіапа было праведзена некалькі пасьпяховых ваенных апэрацый.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG