Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША і першая лэдзі сустрэліся з Малалай Юсуфзай


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і першая лэдзі Мішэль Абама сустрэліся ў суботу ў Белым доме з Малалай Юсуфзай — пакістанскай дзяўчынкай, актывісткай за права на роўную адукацыю для жанчын. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Белага дома.

Прэзыдэнт ЗША і яго жонка падзякавалі Малале Юсуфзай за яе дзейнасьць у імя раўнапраўя жанчын у Пакістане. Злучаныя Штаты вітаюць сьмеласьць Малалы ў яе рашучасьці адстойваць права жанчын на наведваньне школы і ўвасабленьне сваёй мары, гаворыцца ў паведамленьні Белага дома. Як выказалася першая лэдзі Мішэль Абама, «інвэставаньне ў адукацыю дзяўчынак — гэта самае лепшае, што мы можам зрабіць ня толькі для нашых дачок і ўнучак, але і для іх сем’яў, іх краін».

У сваім звароце ў сувязі з Міжнародным днём дзяўчынак прэзыдэнт ЗША Абама заявіў, што ва ўсім сьвеце існуюць тыя дзяўчынкі, якія аднойчы узначаляць свае краіны, калі толькі мы дамо ім шанец выбіраць свой лёс".

У чацьвер было абвешчана, што Малале Юсуфзай была прысуджана прэмія Андрэя Сахарава за ўнёсак у свабоду слова. Яна таксама была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію міра. Летась Малала Юсуфзай перажыла замах на сваё жыцьцё, які ўчынілі талібы. Ёй цудам удалося выратавацца пасьля замаху ў выніку дапамогі англійскіх лекараў у Лёндане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG