Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікі кніжны чацьвер. Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 20:00


Сярод тэмаў:

У нямецкім Франкфурце-на-Майне адбываецца самы вялікі ў сьвеце кніжны кірмаш. Упершыню на ім і беларускі стэнд. Куратары праекту сьцьвярджаюць, што імкнуліся падаць беларускую літаратуру максымальна адэкватна: для выставы яны адабралі восем кніг васьмі беларускіх аўтараў.

Якой паўстане Беларусь для замежнага чытача з гэтых твораў? Ці будзе спрыяць папулярнасьці на радзіме посьпех аўтара за мяжой? Ці можна сказаць, што беларуская літаратура перажывае час уздыму?

Пра гэта ды іншае мы будзем гаварыць з госьцем эфіру – пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам, які ўдзельнічае ў франкфурцкім кірмашы.

Якую апошнюю кніжку беларускага аўтара вы чыталі? А калі не чытаеце іх – то чаму? Патэлефануйце ў эфір і падзяліцеся сваім меркаваньнем. Тэлефон 651 42 04.

СЛУХАЦЬ ЭФІР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG