Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непралітыя сьлёзы Эліс Манро


Чытаць Манро я пачаў нядаўна, гадоў пяць таму — яе кнігі мне падарылі дзеці на дзень нараджэньня.

Згадваю гэта, бо нягледзячы на ўзрост аўтаркі, геаграфічную прыналежнасьць яе апавяданьняў (яна піша толькі апавяданьні, і дзеяньне амаль заўсёды адбываецца ў Канадзе, у бязьлюднай правінцыі Антарыё), нягледзячы на выбар тэмаў, быццам далёкіх ад штодзённага жыцьця сучаснай моладзі ў Эўропе, яе прозу, яе гісторыі немагчыма забыць. Яны адкрываюць у чытачы нешта, што ёсьць у ім самім, толькі мы гэта не заўсёды да канца адчуваем, артыкулюем, прызнаем.

Памылка, цуд, мара, сон...

Гэта заўсёды адносіны і паміж людзьмі і паміж чалавекам як ён сам сябе бачыць і як потым рэальнасьць адкрывае новыя сэнсы. Апошняя кніга, якая выйшла, здаецца, летась, называецца амаль як прызнаньне ў любві — «Дарагое жыцьцё». І не зусім прызнаньне — гэта і зварот да адрасата на роўных. (Дарагое як каштоўнасьць, а не як кошт)

Аказваецца, гэта нямко — родны брат-блізьнец яе абраньніка, які ў той момант, верагодна, проста выйшаў з пакоя тады, дваццаць гадоў назад
Вось некалькі сюжэтаў, як яны мне запомніліся. Дзяўчына, якая любіць тэатар, раз на год езьдзіць са сваёй вёскі на канцэрт у вялікі (па мясцовых мерках) горад, насуперак кпінам і зьдзіўленым поглядам суседзяў і сям’і. Там нешта здараецца зь яе сукенкай, яна спазьняецца на цягнік, выпадкова знаёміцца з крыху дзіўным мужчынам, уладальнікам майстэрні, здаецца, сэрбам. Яны праводзяць разам дзень і пачынаецца каханьне і абяцаньне новага жыцьця, магчымасьць вырвацца зь вясковага тупіку. Ён мусіць паехаць у Эўропу, там нейкія сямейныя справы, а калі ён вернецца, яны ўжо ніколі не расстануцца. Яна ад’яжджае дадому і дамаўляецца вярнуцца празь месяц. Чакае, рыхтуецца і празь месяц падыходзіць да майстэрні і праз вакно бачыць свайго абраньніка. Ён глядзіць на яе, потым падыходзіць да вакна і закрывае фіранку, і вяртаецца далей працаваць, і не глядзіць на яе. Што здарылася? Можа, ён перадумаў, ці раптам прывёз сабе жонку? Роспач, бясьсільле нешта зьмяніць, здраджанасьць, вяртаньне назад у вёску... Яна ніколі не выходзіць замуж. Праз шмат гадоў у доме для душэўна хворых, куды яе як мэдработніка прызначылі, яны выпадкова сустракае імя свайго абраньніка сярод пацыентаў. Аказваецца, гэта нямко — родны брат-блізьнец яе абраньніка, які ў той момант, верагодна, проста выйшаў з пакоя тады, дваццаць гадоў назад...

Справа, як у любой вялікай літаратуры, зусім не ў сюжэце, канечне.
Вось маладая пара, якая жыве асобна на хутары, і дапамагае заможнай інтэлігентнай удаве з суседняга з хутара, уначы ў ложку раптам задумвае абвінаваціць яе у сэксуальных дамаганьнях і так атрымаць грошы. Напружаньне нарастае, быццам ўсё адбываецца як яны плянавалі — і раптам яны гэта ўсё ж ня робяць. Канец гісторыі. Пачатак літаратуры.

Ці маладая настаўніца пад час вайны прыяжджае па разьмеркаваньні ў далёкае мястэчка — і там у яе узьнікае раман з дырэктарам, суровым адзінокім чалавекам, які гатуе для яе дэфіцытны біфштэкс, і яна праводзіць час у яго доме — аж пакуль раптам ён яе не выпраўляе назад. Без тлумачэньняў, толькі са здагадкамі чаму — бо так лепш будзе для яе, для яго, для школы, для ўсіх. Фізіялягічнае адчуваньне холаду, сьнегу, прасторы, людзей, пустаты, безвыходнасьці, варыянта лёсу.

. Яна выходзіць з вагона — падае ў рукі крытыка. Гэта падзеньне — канец
Маладая жонка інжынэра ў маленькім мястэчку піша вершы, усе вакол — такія як яе муж, цікавяцца толькі практычнымі справамі, яе запрашаюць на літаратурную сустрэчу, дзе яна напіваецца так, што сталічны крытык давозіць яе дадому і кажа на разьвітаньне — я ўсё ж устрымаўся ад пацалунку. Але будзеце ў Таронта — пазваніце. Праз год яна з дачкой едзе ў Таронта на запросіны сяброў, якія выехалі ў падарожжа ў Эўропу. Яна паслала паштоўку ў газэту, дзе працуе крытык. Усю дарогу яна думае пра свайго мужа, які яе кахае, пра дзіцё, і якое гэта глупства было пасылаць паштоўку, напэўна, ён яе выкінуў, сколькі такіх пішуць, і цьвёрда-цьвёрда вырашае нават не заставацца,а адразу вярнуцца. Яна выходзіць з вагона — падае ў рукі крытыка. Гэта падзеньне — канец.

І пачатак, які застаецца з чытачом аж да прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG