Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя фэдэрацыі журналістаў падтрымалі «Логвінава»


Міжнародная фэдэрацыя журналістаў і Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў далучыліся да закліку адмяніць рашэньне аб пазбаўленьні выдаўца Ігара Логвінава ліцэнзіі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай 10 кастрычніка на сайце Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў, паведамляе БАЖ.

«Выклікае глыбокую заклапочанасьць тое, што ўлады ў Беларусі скарыстоўваюць закон аб барацьбе з экстрэмізмам дзеля цэнзураваньня падборкі фотаздымкаў — пераможцаў з усёй Беларусі», — заявіў прэзыдэнт МФЖ Джым Бумела.

«Акрамя таго, адкліканьне ліцэнзіі за выданьне альбома, які толькі праз год прызналі экстрэмісцкім па надуманых падставах, карае аўтарытэтнае выдавецтва за злачынства, пра якое яно на момант вытворчасьці не магло ведаць».

«Заканадаўства, скарыстанае для пазбаўленьня паважанага агенцтва „Логвінаў“ ліцэнзіі, стала грубым злоўжываньнем з мэтай цэнзураваньня фатаграфій і насаджэньня атмасфэры cтраху сярод усіх супрацоўнікаў СМІ», — сказаў прэзыдэнт ЭФЖ Могенс Бліхер-Б’ерэгард.

6 кастрычніка ў Кішынэве адкрыты зварот да Міністэрства інфармацыі Беларусі з заклікам перагледзець рашэньне аб адкліканьні ліцэнзіі асабіста падпісалі 20 журналістаў — сябраў шэрагу арганізацый. У іх ліку — два прадстаўнікі МФЖ, сябры Прафсаюза журналістаў Азэрбайджана, Саюза журналістаў Армэніі, Незалежнай Асацыяцыі журналістаў Грузіі, Саюза журналістаў Малдовы, Саюза журналістаў Расеі,Фонда абароны галоснасьці, Незалежнага медыя-прафсоюза Украіны. Усе яны ўдзельнічалі ў сустрэчы «За бясьпеку, правы і незалежныя стандарты для журналістаў постсавецкай прасторы» ў Кішынэве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG