Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6,4 млн куфляў піва было выпіта гасьцямі сёлетняга «Актобарфэсту»


У нядзелю ў Мюнхене завяршыўся піўны фэстываль «Актобарфэст». Падчас яго было выпіта амаль 6,4 мільёна куфляў піва. Пра гэта перадае нямецкае агенцтва DPA са спасылкай на галоўнага арганізатара фэстывалю Дытэра Райтэра.

Колькасьць наведнікаў перавысіла 6 мільёнаў чалавек (гэта амаль столькі ж, што і ў мінулым годзе), аднак у гэтым годзе наведнікі выпілі на 200 тысяч менш куфляў, чым у мінулым.

Статыстыка фэстывалю паказвае, што ў гэтым годзе гасьцям фэстывалю не ўдалося пабіць рэкорд 2011 года, калі 6,9 мільёна чалавек выпілі 7 з паловай мільёнаў куфляў піва.

Баварскі Чырвоны Крыж зарэгістраваў 7 тысяч 551 чалавека, якія зьвярнуліся па мэдычную дапамогу, што азначае падзеньне на 20 адсоткаў у параўнаньні зь мінулым годам. Аднак у паліцыі паведамілі, што іх выклікалі столькі ж разоў, колькі і ў мінулым годзе, а менавіта 2031 раз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG