Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША правялі спэцрэйды супраць ваеўнікоў-ісламістаў у Афрыцы


ЗША пацьвердзілі ў суботу, што правялі два рэйды супраць кіраўнікоў ісламістаў у Афрыцы.

ЗША пацьвердзілі ў суботу, што правялі два рэйды супраць кіраўнікоў ісламістаў у Афрыцы.

Паводле Пэнтагону, у Лібіі сілы спэцпрызначэньня ЗША захапілі Назіха Абдала-Ахмада ар-Рукаі, больш вядомага пад псэўданімам Анас аль-Лібі — яго ЗША шукалі за дачыненьне да падрыву пасольстваў ЗША ў Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе, у выніку якіх загінулі 224 чалавекі.

Яго сваякі ў Лібіі паведамілі, што таго захапілі ў суботу ў яго дома на ўскраіне сталіцы Трыпалі.

У Самалі ЗША зладзілі рэйд у мэтах захапіць аднаго з правадыроў ісламісцкай групоўкі «Аш-Шабааб», але гэтая апэрацыя была няўдалай.

Два тыдні таму ваеўнікі з «Аш-Шабааб» зладзілі напад на гандлёвы цэнтар у сталіцы суседняй Кеніі Найробі, у выніку якога загінулі ня менш за 67 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG