Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк пра Івашкевіча: Беларускі адраджэнскі голас


Пра Віктара Івашкевіча ўзгадвае заснавальнік БНФ Зянон Пазьняк.

«Віктар Івашкевіч быў адным з пачынальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Малады і энэргічны, ён шмат працы ўклаў у яго станаўленьне ў 80-х – пачатку 90-х гадоў. Быў сябрам ўсіх соймаў БНФ, выбіраўся сакратаром Управы БНФ, меў добрыя арганізацыйныя здольнасьці, удзельнічаў у рабочым руху.

Цяпер надыходзіць 25-я гадавіна стварэньня БНФ. Плянуецца гістарычная акадэмія, сход сучасьнікаў і ветэранаў Беларускага Адраджэньня, дзе павінны гучэць успаміны ўдзельнікаў тых дзён. Шкода, што Віктар не дажыў і забрала яго заўчасная сьмерць. І не прагучыць больш яго беларускі адраджэнскі голас, якіх у Беларусі цяпер засталося ня так і шмат.

Шчырыя спачуваньні жонцы, сыну, сваякам і блізкім памерлага. Добрая памяць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG