Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якім мы будзем памятаць Віктара Івашкевіча. Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны


Сярод тэмаў: У 9-м клінічным шпіталі Менску на 55-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы памёр выдатны беларускі дзяяч, палітык і журналіст Віктар Івашкевіч. У праграме — круглы стол з удзелам Сяргея Абламейкі, Сяргея Дубаўца і Сяргея Навумчыка

Некалькі сотняў кітайскіх вайскоўцаў з тэхнікай і камандаваньнем цяпер цалкам законна змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Адпаведны законапраект у першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў.

Былая настаўніца Аўсянкаўскай сярэдняй школы Горацкага раёну, актывістка БХД і дэпутатка мясцовага Савета Жанна Шчарбініна, якую прымусілі звольніцца са школы, заявіла, што ціск на яе з боку мясцовай адміністрацыі працягваецца.

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» падвяла вынікі году пасьля парлямэнцкіх выбараў і абвясьціла пра пачатак падрыхтоўкі да мясцовых выбараў, якія адбудуцца ў сакавіку 2014 годe.

Апытаньне сярод працаўнікоў культуры Магілёва: Улады заявілі, што скароцяць кожнага чацьвёртага працаўніка сфэры культуры. Як вы ўспрынялі гэтае паведамленьне?

У Сьледчым камітэце завершана расьсьледаваньне справы, якую называюць самым гучным злачынствам у сфэры інтэрнэт-тэхналёгій у Беларусі. Злачынная група ўжывала праграму, якая нібыта змагалася з кампутарным вірусам, які насамрэч сама і заносіла ў кампутар.

І на тое ж пытаньне мы просім адказаць нашых слухачоў. Як вы ўспрынялі вестку пра скарачэньні ў сфэры культуры? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG