Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дагэтуль ня ведаюць колькасьці ахвяраў кастрычніка 1993


Марш памяці ахвяраў кастрычніка 1993, Масква, 4 кастрычніка 2010.
Марш памяці ахвяраў кастрычніка 1993, Масква, 4 кастрычніка 2010.

У 1993 годзе канфлікт паміж Вярхоўным Саветам і прэзыдэнтам Ельцыным, які сваім указам распусьціў парлямэнт і ўвёў наўпроставае прэзыдэнцкае кіраваньне, выліўся ў вулічныя сутыкненьні.

Прыхільнікі Вярхоўнага Савету, прарваўшы кардоны міліцыі, разблякавалі Белы дом і захапілі будынак мэрыі. Затым яны паспрабавалі ўзяць штурмам тэлецэнтар. У Маскву былі ўведзеныя войскі. Белы дом быў абстраляны з танкаў. Вулічныя пратэсты былі здушаныя, іх лідэры арыштаваныя.

У афіцыйным сьпісе загінулых, пададзеным Генэральнай пракуратурай Расеі, налічвалася 147 чалавек. Сьпіс, складзены па матэрыялах парлямэнцкіх слуханьняў у Дзяржаўнай Думе Расеі ў кастрычніку 1995 году, уключаў 160 прозьвішчаў. З 160 чалавек 45 — загінулі ў раёне тэлецэнтра «Астанкіна» , 75 — у раёне Белага Дома , 12 — «грамадзяне, якія загінулі ў іншых раёнах Масквы і Падмаскоўя», 28 — загінулыя вайскоўцы і супрацоўнікі МУС. Прычым у склад дванаццаці «грамадзян , якія загінулі ў іншых раёнах Масквы і Падмаскоўя», трапілі Алфёраў Павел Уладзіміравіч (24 гады ) з указаньнем «згарэў на 13-м паверсе Дома Саветаў » і Тарасаў Васіль Анатольевіч (51 год) , які паводле заявы блізкіх удзельнічаў у абароне Вярхоўнага Савету і зьнік бяз вестак.

На сёньняшні дзень можна сьцьвярджаць, што ў падзеях кастрычніка 1993 у Маскве загінула ня менш за 1000 чалавек, піша расейскі гісторык Валеры Шаўчэнка. Паводле яго, наколькі больш было ахвяраў, можа паказаць толькі спэцыяльнае расьсьледаваньне на высокім дзяржаўным узроўні. Расейскі гісторык лічыць, што ня варта ігнараваць інфармацыю пра гібель людзей у тыя дні ня толькі ў Маскве. Па дадзеных Юрыя Ўласава (вядомага расейскага публіцыста і былога чэмпіёна сьвету па цяжкай атлетыцы), з 4 па 6 кастрычніка адбыліся сутычкі пад Алабінам, пад Тулай, у Балашысе. Але пакуль пераважная большасьць загінулых так і застаецца забытымі. Падрабязьней пра гэта чытаць на расейскім сайце "За праўду".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG