Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму менавіта Бяляцкі? Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 20:00.


Гутарка зь сябрам журы, якое прысудзіла прэмію Вацлава Гаўла Алесю Бяляцкаму.


Прэмія імя Вацлава Гаўла прысуджана беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пра гэта на афіцыйнай цырымоніі ў Страсбуры абвясьціў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Жан-Клод Міньён.

Чаму перавага паміж грузінскімі і кітайскімі прэтэндэнтамі была аддадзена менавіта Алесю Бяляцкаму? Колькі ў гэтым рашэньніпалітыкі, а колькі — спраўднага прызнаньня заслуг беларускага праваабаронцы. Ці можна лічыць, што гэтай прэміяй Эўропа выкупляе сваю віну перад Бяляцкім?

Прафэсар Францішак Яноўх, чэскі і швэдзкі ядзерны фізік, колішні дысыдэнт, заснавальнік і старшыня Фундацыі Хартыі-77 доўгія гады сябраваў з Вацлавам Гаўлам. Менавіта яму належала ідэя заснаваць прэмію імя Вацлава Гаўла. Сам Францішак Яноўх, сябра журы, якое прысуджае прэмію, галасаваў за Алеся Бяляцкага. Мы зьвязаліся зь ім у Стразбуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG