Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі пры авіяўдары па школе загінулі 12 чалавек


Сырыя
Сырыя
Паводле паведамленьняў, ня менш за 12 чалавек загінулі ў нядзелю ў выніку паветранага ўдару, нанесенага па школе ў горадзе Рака, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў. Большасьць загінулых — навучэнцы.

Цэнтар па назіраньні за правамі чалавека ў Сырыі, які знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, паведамляе, што колькасьць загінулых можа павялічыцца, паколькі некаторыя параненыя знаходзяцца ў крытычным стане.

Апазыцыйныя актывісты з Ракі апублікавалі сьпіс з 14 чалавек, якія, паводле іх сьцьвярджэньняў, сталі ахвярамі авіяўдару. Паводле іх словаў, параненыя больш за 30 чалавек.

У розных раёнах Сырыі працягваюцца сутычкі паміж урадавымі сіламі і ўзброенай апазыцыяй. Паводле Цэнтру па назіраньні за правамі чалавека, у ваколіцах Дамаску ў ноч на нядзелю пры нападзе паўстанцаў загінулі ня менш за 19 вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG