Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі абвалу дома ў Мумбаі сталі 60 чалавек


У індыйскім горадзе Мумбаі ратавальнікі завяршылі разбор завалаў пасьля абвальваньня жылога пяціпавярховага дома. Паводле афіцыйных дадзеных, ахвярамі катастрофы сталі 60 чалавек. На працягу двух сутак удалося выратаваць больш за трыццаць жыхароў.

Многія пацярпелыя дастаўлены ў шпіталі і знаходзяцца ў цяжкім стане.

Індыйскія будаўнічыя фірмы нярэдка грэбуюць захаваньнем тэхналёгіі, а здадзеныя аб’екты часта не праходзяць належнай працэдуры прыёму. Вынікам падобнага становішча стала, у прыватнасьці, леташняя трагедыя, таксама ў Мумбаі, калі пры абрушэньні будынка загінулі 74 чалавекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG