Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шлюбе хворыя на рак жывуць даўжэй


Жанатыя ці замужнія хворыя на рак жывуць даўжэй, чым адзінокія людзі, якія маюць анкалягічныя захворваньні, паколькі пабытовая і эмацыйная падтрымка блізкага чалавека можа мець значна больш важнае значэньне для лячэньня раку, чым лічылася раней, піша New York Times.

Шматлікія дасьледаваньні паказалі, што жанатыя людзі маюць лепшае здароўе ў цэлым, чым самотныя, але тыя дадзеныя, верагодна, скажоныя тым, што здаровыя людзі найверагодней маюць болей магчымасьцяў пабрацца шлюбам. Тым ня менш, у апошнім дасьледаваньні навукоўцы засяродзіліся на тым, што адбываецца зь сямейнымі і адзінокімі людзьмі, хворымі на рак.

Дасьледнікі зь некалькіх установаў, уключаючы Гарвардзкую мэдычную школу і анкалягічны цэнтар Даны Фарбэр, прааналізавалі гісторыі амаль 735 тысячаў чалавек, якім паставілі анкалягічны дыягназ у пэрыяд паміж 2004 і 2008 гадамі. Дасьледаваньне, апублікаванае ў Часопісе клінічнай анкалёгіі, выявіла, што самотныя пацыенты мелі на 53 адсоткаў менш шанцаў на выніковасьць адпаведнай тэрапіі, чым жанатыя. Навукоўцы мяркуюць, што зьнясільваючая хіміятэрапія, апраменьваньне і ўжываньне прадпісаных лекаў лягчэйшыя для людзей, якім дапамагаюць сужэнцы, у параўнаньні з адзінокімі людзьмі, якія павінны лячыцца ад раку самастойна.

Самотным хворым на рак на 17 адсоткаў часьцей ставілі дыягназ на позьніх стадыях раку, у параўнаньні з жанатымі або замужнімі пацыентамі. Гэта сьведчыць аб тым, што муж і жонка адыгрываюць важную ролю, каб прывесьці хворых да лекара, у той час як адзінокія людзі могуць адкладаць візыты да лекара. Пацыенты ў шлюбе мелі на 20 адсоткаў меней шанцаў памерці ад сваёй хваробы, чым адзінокія пацыенты.

Навукоўцы ня робяць адрозьненьні паміж аднаполымі і разнаполых парамі.

Характэрна, што мужчыны з ракам маюць большую выгаду ад шлюбу, чым жанчыны. Адметна таксама, што самотныя жанчыны лепей цягнуцца да сацыяльнай падтрымкі, чым адзінокія мужчыны, так што разрыў паміж адзінокімі і замужнімі жанчынамі, хворымі на рак, не такі вялікі, як разрыў паміж адзінокімі і жанатымі мужчыны з анкалёгіяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG