Свабода бяз гальштукаў: Ні дня без забойства
МУС прызнаў, што ў Беларусі кожны дзень здараецца адно забойства. Ці сапраўды Беларусь — крымінальная краіна? Ці насамрэч расьце колькасьць жудасных забойстваў, калі ахвяраў катуюць, а трупы расчляняюць? У чым прычыны цяжкіх злачынстваў? У дыскусіі бяруць удзел юрыст Павал Сапелка і пісьменьнік Адам Глобус. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.